Супраць Сьвіцінай завялі крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак»), паведамляюць праваабаронцы.
Патрыцыю Сьвіціну затрымалі ў сярэдзіне траўня 2023 году. У відэа, якое запісалі сілавікі, відаць, што дзяўчына пад моцным псыхалягічным ціскам. Яна расказала, што ў 2020 годзе «ўдзельнічала ў пратэстах», «выходзіла на дарогі» і ў «складзе калёны перакрывала рух транспарту».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На сьпявачку Патрыцыю Сьвіціну, якая ў 2020 годзе адмовілася ад стыпэндыі Лукашэнкі, завялі крымінальную справуСуд над Патрыцыяй пачаўся 1 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску. Справу разглядае судзьдзя Вікторыя Шабуня.
Патрыцыя Сьвіціна стала вядомай на ўсю Беларусь сваім дэмаршам. Маладая сьпявачка была ляўрэаткай стыпэндыі Лукашэнкі для падтрыманьня таленавітай моладзі, але адмовілася ад яе.
Адрас для лістоў Патрыцыі: Сьледчая турма № 8, 222163, Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Сьвіцінай Патрыцыі Валер’еўне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 1 жніўня: у Менску затрымалі ўладальнікаў бару