На 1 жніўня 2023 году ва Ўкраіне загінулі прынамсі 32 беларускія добраахвотнікі.
Прэс-служба палку Каліноўскага паведаміла аб сьмерці чатырох байцоў фармаваньня. Раней грамадзкае аб’яднаньне «Пагоня» паведамляла пра гібель аднаго з сваіх сяброў.
Як стала вядома Свабодзе, сябра ГА «Пагоня» — гэта адзін з чатырох загінулых каліноўцаў. Іх імёнаў і пазыўных пакуль не называюць. На гэты момант ва Ўкраіне загінулі прынамсі 32 беларускія добраахвотнікі, якія ваявалі ў розных фармаваньнях.
Пра гібель байцоў паведамляе тэлеграм-канал палку.
Батальён «Літвін» і батальён «Волат» панесьлі страты. Загінулі чацьвёра байцоў. Полк Каліноўскага паведамляе, што знаходзіцца на сувязі з роднымі і блізкімі загінулых. Пазыўныя і тым больш імёны ваяроў не абнародуюцца дзеля бясьпекі сваякоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі беларускіх добраахвотнікаў ваюе ва Ўкраіне і дзе. Абноўлены гайд па ўсіх фармаваньнях«Полк Каліноўскага смуткуе з усім беларускім народам, які сутыкнуўся з чарговай ахвярай. З ахвярай у вайне за незалежнасьць Украіны і Беларусі. Мы ніколі не забудзем нашых пабрацімаў і, нягледзячы ні на што, мы працягваем шлях да перамогі над крывавай імпэрыяй», — гаворыцца ў паведамленьні палку Каліноўскага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта пачатак канца вялікай тыраніі». Полк Каліноўскага заклікаў рыхтавацца да «вызваленьня ад дыктатуры і акупацыі»