Пра гэта заявіў «РИА Новости» дырэктар другога дэпартамэнту краінаў СНД Міністэрства замежных справаў РФ Аляксей Палішчук.
Сярод іншага, паводле яго слоў, Вашынгтон і Паўночнаатлянтычны альянс павінны «цалкам вывеcьці амэрыканскую ядзерную зброю» з Эўропы і «ліквідаваць адпаведную інфраструктуру».
Палішчук сьцьвярджае, што разьмяшчэньне ТЯЗ у Беларусі стала «мерай у адказ на шматгадовую дэстабілізуючую ядзерную палітыку NATO і Вашынгтону, а таксама на карэнныя зьмены, якія адбыліся за апошні час у ключавых галінах эўрапейскай бясьпекі».
Гэтая «вымушаная мера стрымліваньня», сказаў ён, закліканая «гарантаваць бясьпеку саюзнай дзяржавы».
Палішчук заявіў, што дамоўленасьці пра разьмяшчэньне ТЯЗ на беларускай тэрыторыі не прадугледжваюць якіх-небудзь часавых рамак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ўжо ёсьць ракеты і бомбы з Расеі: «Бомба ўтрая магутнейшая, чым у Хірасіме і Нагасакі»13 чэрвеня падчас паездкі ў Менскую вобласьць Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію расейскай прапагандыстцы Вользе Скабеевай, зь якога вынікала, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўленая з РФ у Беларусь. Да інтэрвію ён сказаў прадстаўнікам дзяржаўных мэдыя, што гатовы «неадкладна і без ваганьняў» выкарыстаць ядзерную зброю ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін: Першыя тактычныя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя ў Беларусь16 чэрвеня прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што ядзерная зброя ўжо ў Беларусі і перамяшчалі яе «не па зямлі»6 ліпеня Лукашэнка заявіў, што пэўная колькасьць ядзерных боегаловак ужо знаходзяцца ў Беларусі і іх прывезьлі не па зямлі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выведка ЗША: «Няма падставаў сумнявацца, што расейская ядзерная зброя — у Беларусі»21 ліпеня выведная ўправа Міністэрства абароны ЗША заявіла, што «няма падставаў сумнявацца» ў тым, што Расея сапраўды разьмясьціла тактычнае ядзернае ўзбраеньне ў Беларусі.