Прадстаўнік Зяленскага раскрыў дэталі мірных перамоваў у Саудаўскай Арабіі

Саудаўская Арабія. Ілюстрацыйны здымак

Кіраўнік Офіса прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак пацьвердзіў, што ў жніўні ў Саудаўскай Арабіі, у горадзе Джыда, пройдуць міжнародныя перамовы, прысьвечаныя мірнаму ўрэгуляваньню ва Украіне, прычым Расея у іх ня возьме ўдзелу.

Напярэдадні аб падрыхтоўцы сустрэчы ў Джыдзе напісаў шэраг СМІ, першай інфармацыю апублікавала газэта The Wall Street Journal.

Ярмак зьвязаў маючыя адбыцца перагаворы з кансультацыямі, якія ў мінулым месяцы прайшлі ў Даніі. Па словах кіраўніка Офіса прэзыдэнта, гаворка ідзе аб так званай другой фазе кансультацый Украіны зь дзясяткамі краін сьвету аб магчымасьці рэалізацыі так званай формулы міру, прапанаванай Украінай напрыканцы мінулага году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: WSJ: Саудаўская Арабія ў жніўні правядзе мірныя перамовы па Украіне

Першай фазай, паводле слоў Ярмака, былі сустрэчы з акрэдытаванымі ва Ўкраіне пасламі. Другая фаза — гэта сустрэчы дарадцаў па нацыянальнай бясьпецы. Трэцяй фазай, паводле яго словаў, павінен стаць саміт кіраўнікоў дзяржаў, якія падтрымліваюць украінскую «формулу міру».

Сустрэча ў Джыдзе, як паведамлялася, пройдзе 5-6 жніўня, запрошаны прадстаўнікі каля 30 краін, у тым ліку краіны Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амэрыкі, якія займаюць нэўтральную пазыцыю, уключаючы Інданэзію, Бразылію і, магчыма, Кітай.

«Формула міру» — гэта мірны плян прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага з 10 пунктаў. Паводле яго, якія-небудзь перамовы могуць пачацца толькі пасьля вяртаньня ўсіх занятых Расеяй тэрыторый, у тым ліку анэксаванага Крыму, і вываду расейскіх войскаў з усіх акупаваных імі рэгіёнаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея нанесла ракетныя ўдары па Крывым Розе і Херсоне. Ёсьць ахвяры