Выбух адбыўся на мітынгу прыхільнікаў ісламісцкай партыі «Джамаат Улема Іслам» (JUI-F) у ваколіцах гораду Хар непадалёк ад мяжы з Афганістанам. Гэтая тэрыторыя ў мінулым лічылася базай пакістанскага радыкальнага ісламісцкага руху «Тэхрык-е-Талібан», зьвязанага з афганскімі талібамі. У апошнія гады ўрадавыя войскі здолелі ўмацаваць свой кантроль над тэрыторыяй.
Паводле паліцыі, выбух учыніў сьмяротнік у той момант, калі на сцэне быў шэраг лідэраў ісламісцкай партыі. Яны не пацярпелі. Хто стаіць за выбухам – пакуль не зразумела. Яго асудзілі як улады Пакістану, так і талібы, якія кіруюць суседнім Афганістанам.
Выбух стаў адным з найбольш сьмертаносных за апошнія гады ў Пакістане, дзе нярэдкія тэракты падчас палітычных мерапрыемстваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь у 2024 годзе ўвойдзе ў арганізацыю, якая за 20 гадоў не рэалізавала ніводнага буйнога эканамічнага праекту