У Гомлі пры аблаве затрымалі як найменш 9 чалавек

Гомля, адзін з помнікаў савецкім грамадзянам, што закінулі падчас 2 сусьветнай вайны.

У Тэлеграме сілавікі выклалі так званае «пакаяннае» відэа.

Затрыманыя кажуць пра тое, што прыцягнулі ўвагу сілавікоў сваімі падпіскамі ў сацыяльных сетках і мэсэнджарах. Адзін з мужчын распавёў, што ў яго тэлефоне знайшлі чат-бот «Перамога» і перапіску ў ім. Праўдападобна, на гэтага чалавека завядуць крымінальную справу, піша «Гомельская вясна».

Пакуль праваабаронцы нічога ня ведаюць пра лёс затрыманых.

У красавіку ў Гомлі таксама паведамлялі пра аблаву, тады сама меней 8 чалавек затрымалі, частку зь іх за падпіскі на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 5 красавіка: у Менску затрымалі праграмістку; адваката Сям'янава зноў арыштавалі на 15 дзён; затрыманьні ў Гомлі