У Менскім гарадзкім судзе 28 ліпеня агучылі прысуд 52-гадоваму Мікалаю Банькову — чатыры гады пазбаўленьня волі ва ўмовах агульнага рэжыму, даведаліся 30 ліпеня праваабаронцы «Вясны».
Судзьдзя Святлана Бандарэнка прызнала Банькова вінаватым паводле арт. 361-2 КК (Фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці) за тры данаты, якія мужчына зрабіў у жніўні 2020 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 25 ліпеня: навукоўцу Адамаву за данаты прысудзілі 3 гады калёнііМікалай — былы выкладчык катэдры сувязі БДУІР. Гэтая катэдра прызначаная для падрыхтоўкі кадравых афіцэраў для Ўзброеных Сіл і іншых сілавых структур і ведамстваў Рэспублікі Беларусь.
Мужчыну затрымалі 18 студзеня 2023 года ў Менску. Спачатку яму прызначылі арышт паводле адміністрацыйнага пратаколу, а потым перазатрымалі ў межах крымінальнай справы.
Мікалаю прад’явілі абвінавачваньне па арт. 361-2 КК (Фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці) за тры данаты, зробленыя ў жніўні 2020 году. Справу Мікалая пачалі разглядаць 24 ліпеня ў Менскім гарадзкім судзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Два чалавекі прызналіся і самі сплацілі вялікія сумы». Чаму ўлады дагэтуль прэсуюць удзельнікаў пратэстаў 2020 году ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жыхару Бабруйску прысудзілі 8,5 года калёніі за данаты ў крыптавалюце ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На маратоне салідарнасьці для палітвязьняў сабралі больш як паўмільёна эўра