Паводле яго слоў, цяпер у Беларусі налічваецца больш за 5 тысяч «вагнэраўцаў».
Як адзначыў Дземчанка, Беларусь падтрымлівае Расею, «прадстаўляючы краіне-акупанту свае палігоны, інфраструктуру, у тым ліку і па разьмяшчэньні „вагнэраўцаў“, а ня толькі падразьдзяленьняў рэгулярнага войска».
У той жа час «ніякіх перамяшчэньняў варожых войскаў або наймітаў каля мяжы з Украінай не назіраецца». Дземчанка дадаў, што на дадзены момант колькасьць прадстаўнікоў «Вагнэра» на тэрыторыі Беларусі значнай пагрозы Украіне не ўяўляе.
Сёньня прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што звыш 100 наймітаў расейскай ПВК «Вагнэр» перакінулі ў раён Сувалкскага калідору. Маравецкі лічыць, што, імаверна, «вагнэраўцы» пераапрануцца ў форму беларускіх памежнікаў і будуць дапамагаць мігрантам нелегальна трапляць на тэрыторыю Эўразьвязу.
Ён таксама дапускае, што самі «вагнэраўцы» могуць пачаць удаваць мігрантаў, каб штурмаваць мяжу. І гэта «стварае дадатковыя рызыкі» для Польшчы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер-міністар Польшчы заявіў аб перакідваньні звыш 100 «вагнэраўцаў» да Сувалкскага калідоруРаней амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны (ISW) заявіў, што найміты ПВК «Вагнэра», якія перабазіраваліся ў Беларусь, не ўяўляюць ваеннай пагрозы для Польшчы ці Украіны, «прынамсі, пакуль яны ня будуць пераабсталяваныя мэханізаванай тэхнікай».