Заяву ён зрабіў у эфіры нацыянальнага тэлебачаньня. Зрынуты прэзыдэнт краіны Махамэд Базум застаецца пад аховай у сваёй рэзыдэнцыі.
У сваім тэлевізійным звароце Чыяні заявіў, што прычынамі дзяржаўнага перавароту сталі памылкі ўраду Базума, якія пагражалі нацыянальнай бясьпецы краіны, гаротнае эканамічнае становішча і карупцыя.
Амар (Абдурахман) Чыяні быў кіраўніком прэзыдэнцкай гвардыі з 2011 году, яшчэ пры папярэднім прэзыдэнце Нігеру Махамаду Ісуфу. Махамэд Базум быў абраны прэзыдэнтам у 2021 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прыгожын вітаў пераварот у Нігеры і прапанаваў наймітаў ПВК «Вагнэр» для навядзеньня парадкуМяцеж у Нігеры пачаўся 26 ліпеня, калі прэзыдэнцкая гвардыя заблякавала Базума і яго сям’ю ў яго рэзыдэнцыі. Першапачаткова офіс Базума распаўсюдзіў паведамленьне, што ані войска, ані Нацыянальная гвардыя не падтрымалі змоўшчыкаў. Аднак ужо празь некалькі гадзінаў зьявіліся паведамленьні, што Базум адхілены ад улады.
Як паведамлялі крыніцы выданьня Jeune Afrique, падставай да мяцяжу мог паслужыць намер Базума звольніць Чыяні.
Нігер — былая француская калёнія, — адна з самых бедных краінаў Афрыкі. Краіна багатая на прыродныя рэсурсы. На яе долю прыпадае 7% сусьветных запасаў урану.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вайскоўцы ў Нігеры заявілі аб зьвяржэньні прэзыдэнта і закрыцьці межаў дзяржавыУласьнік расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» Яўгеній Прыгожын назваў вайсковы пераварот у Нігеры вынікам барацьбы з калянізатарамі і прапанаваў сваіх наймітаў для навядзеньня парадку ў краіне.