У Беларусі асудзілі яшчэ аднаго выкладчыка і дзеяча мастацтваў.
Стаў вядомы прысуд дзіцячаму паэту і выкладчыку Дзьмітрыю Юртаеву
Дзьмітрыя Юртаева абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і распальваньні іншай сацыяльнай варожасьці альбо варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК). Як паведамляе «Зеркало», судзьдзя Анжэла Касьцюкевіч прысудзіла Дзьмітрыю 2 гады пазбаўленьня волі ў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такі тэрмін і запытваў пракурор.
Дзьмітрыя 21 верасьня 2022 году затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіК.
Выкладчыка прымусілі на камэру чытаць уласныя вершы і апраўдвацца: нібыта ён у жніўні 2020 году хадзіў на акцыі, пісаў допісы ў Facebook і «ЎКантакце». Таксама ў праўладных каналах зьявіліся скрыншоты зь яго сацыяльных сетак з крытыкай дзеяньняў уладаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сталі вядомыя новыя дэталі перасьледу Алеся Пушкіна, які памёр у зьняволеньні ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 28 ліпеня: у Жлобіне асудзілі сужэнцаў за ўдзел у пратэстах