Эўрапейская фэдэрацыя журналістаў (EFJ) адзначыла, што Ларысе Шчыраковай пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі «паводле сфабрыкаваных абвінавачаньняў».
Гомельскі абласны суд пачаў разглядаць справу ў дачыненьні экс-журналісткі Ларысы Шчыраковай 27 ліпеня. Яе абвінавачваюць паводле арт. 369.1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь), ч. 1 і ч. 2 арт. 361.4 КК (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці і тое ж дзеяньне, якое зьдзяйсьняецца паўторна).
Працэс праходзіць у закрытым рэжыме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі судзяць журналістку Шчыракову. Ёй пагражае да 7 гадоў зьняволеньняШчыракова знаходзіцца ў няволі з 6 сьнежня 2022 году. Праваабаронцы прызналі яе палітзьняволенай.
Да 2021 году жанчына супрацоўнічала з шэрагам незалежных мэдыя. Пасьля яна публічна заявіла, што пакідае журналістыку, і пераключылася на этнаграфічныя фотасэсіі.
Паводле зьвестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, зараз у месцах няволі знаходзіцца 36 прадстаўнікоў СМІ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты