Пра тое, што былога журналіста Ігара Карнея з ізалятара часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна перавялі ў СІЗА, паведаміла 27 ліпеня ў Фэйсбуку ягоная дачка Паліна.
Ігара Карнея ня выпусьцілі з ізалятара часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна пасьля 10 дзён арышту.
«Тату перавялі ў СІЗА», — сьцісла напісала дачка Ігара Карнея Паліна.
Іншых падрабязнасьцяў сваякі не паведамілі.
Ігара Карнея затрымалі 17 ліпеня ў Менску і арыштавалі на 10 содняў. Ён знаходзіўся ў ізалятары на Акрэсьціна. Дома ў Ігара Карнея правялі ператрус.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арыштавалі былога журналіста Ігара Карнея ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналісты