Армія Нігера, як сьцьвярджае офіс прэзыдэнта ў Твітары, не падтрымала мяцеж ахоўнікаў лідэра краіны.
Прэзыдэнцкая гвардыя перакрыла доступ у рэзыдэнцыю кіраўніка дзяржавы і нават пасьля перамоваў адмовілася адпусьціць Базума.
Як паведамілі крыніцы выданьне Jeune Afrique, у апошні час Базум разглядаў пытаньне аб звальненьні камандуючага прэзыдэнцкай гвардыяй генэрала Амара Тчыані, які знаходзіўся на гэтай пасадзе яшчэ пры папярэднім прэзыдэнце Нігера Махамадзе Ісуфу. Паводле папярэдніх дадзеных, гэты намер мог стаць прычынай мяцяжу.
Махамед Базум быў абраны прэзыдэнтам у 2021 годзе. Пры папярэднім прэзыдэнце ён працаваў кіраўніком МУС і МЗС Нігера.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вагнэр» можа дзейнічаць у Афрыцы і зь Беларусі, — меркаваньне расейскага экспэртаМяцеж адбыўся на фоне саміту Расея-Афрыка ў Санкт-Пецярбургу. Нігер у саміце не ўдзельнічае, паведаміла крыніца «РИА Новости». Паводле інфармацыі крыніцы, гэта не зьвязана з мяцяжом.
Нігер — былая француская калёнія. Краіна багатая на прыродныя рэсурсы. На яе долю прыпадае 7 % сусьветных запасаў урану.
У Нігеры дзейнічаюць баявыя групоўкі, зьвязаныя з тэрарыстычнымі арганізацыямі «Аль-Каіда» і «Ісламская дзяржава».
Брытанскае выданьне Independent пісала, што ў Нігеры прысутнічаюць найміты расейскай ПВК «Вагнэр». Пры гэтым Базум гэтыя зьвесткі абверг. Паводле словаў прэзыдэнта, краіна не зьбіраецца запрашаць вагнэраўцаў на сваю тэрыторыю, бо яны ствараюць шмат праблемаў і займаюцца дэзынфармацыйнымі кампаніямі.