Кіраўнік СБУ Васіль Малюк падчас нацыянальнага тэлемаратону назваў атаку на мост «адной з нашых рэалізацыяў».
Малюк дадаў, што СБУ праводзіць шмат спэцапэрацыяў. «Пра некаторыя мы пакуль не расказваем, пра некаторыя наагул не раскажам», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбух на Крымскім мосьце. Два чалавекі загінулі, рух транспарту спыніўся. ФОТАУ пачатку ліпеня намесьніца міністра абароны Ўкраіны Ганна Маляр назвала ўдар па Крымскім мосьце посьпехам украінскай арміі. Да таго Кіеў адмаўляў свой удзел у падрыве маста.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 20 кастрычніка 2022 году заявіў, што Ўкраіна не была зацікаўленая ў атацы. «Мы такога дакладна не замаўлялі, наколькі мне вядома», — сказаў ён у інтэрвію канадзкаму тэлеканалу CTV.
Пры гэтым украінскія ўлады неаднаразова заяўлялі, што лічаць мост легітымнай ваеннай мэтай, паколькі па ім у анэксаваны Крым перавозяць у тым ліку вайскоўцаў і баявую тэхніку расейскай арміі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі: Крымскі мост — законная мэта, якую трэба «нэўтралізаваць»Пасьля новай атакі на Крымскі мост у ноч на 17 ліпеня, калі ён быў часткова пашкоджаны, Зяленскі назваў мост «ваеннай мэтай, якую неабходна нэўтралізаваць». Аднак у Кіеве наўпрост не пацьвярджалі, што выбухі былі арганізаваныя Ўкраінай. Крыніцы некалькіх мэдыя паведамілі, што напад арганізавалі сумесна СБУ і Ўзброеныя сілы Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Шэдэўр дывэрсіі». ВВС апытала экспэртаў, як маглі арганізаваць выбух на Крымскім мосьцеПершы выбух на Крымскім мосьце адбыўся раніцай 8 кастрычніка 2022 году. Паводле вэрсіі сьледзтва, тады ўзарваўся грузавік з выбухоўкай. У выніку абрынулася частка мосту і загарэўся цягнік, гружаны палівам. Загінулі некалькі чалавек. Празь некалькі дзён ФСБ РФ паведаміла аб затрыманьні падазраваных у выбуху.