З 1 ліпеня ўладальнікі аграсядзіб у Беларусі павінны былі перайсьці на падатак на прафэсійны даход, а таксама перарэгістравацца.
Па ўсёй Беларусі з больш як 3 тысяч уладальнікаў аграсядзіб толькі 1,6 тысячы зьвярнуліся па дазвол у мясцовыя выканкамы, піша афіцыйнае выданьне «СБ. Беларусь сегодня» са спасылкай на інфармацыю кансультанта дэпартамэнту турызму Міністэрства спорту і турызму Аляксандра Крэчатава.
Выданьне паведамляе, што на гэты момант 1,2 тысячы зь іх атрымалі дазвол.
Новы ўказ аб разьвіцьці аграэкатурызму прынялі ў канцы 2022 года. Паводле яго, прымаць турыстаў змогуць толькі тыя, хто атрымаў дазвол ад выканкаму. Зрабіць гэта трэба было да 1 ліпеня 2023 году.
На пачатак 2023 году ў Беларусі налічвалася 3043 аграсядзібы, зь іх дзейнічалі 2199.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новыя правілы для аграэкасядзіб: захоўваньне рыштунку, барацьба з кляшчамі, гукавая апаратура на мерапрыемствах