Справу Дзьмітрыя Слука разглядалі ў судзе Заводзкага раёну Менску.
Працэс вёў судзьдзя Дзьмітры Астапенка. Ён пастанавіў, што Дзьмітры Слук 20 жніўня 2021 году падтрымаў арганізацыю, якую ўлады Беларусі называюць тэрарыстычнай: перавёў крыптавалюту на яе віртуальны кашалёк на суму, эквівалентную 2 160 далярам ЗША.
Палітзьняволенага Дзьмітрыя Слука затрымалі 10 лютага 2023 году. Пасьля 10 дзён у ІЧУ на Акрэсьціна яго перавялі ў СІЗА-1 горада Менску.
16 сакавіка яго прозьвішча было дададзена ў сьпіс «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці».
Суд прызначыў пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін 8 гадоў і 6 месяцаў са штрафам у памеры 300 базавых велічынь (11,1 тысячы рублёў).
Дзьмітры Слук не абскарджваў выраку. Неўзабаве яго этапуюць для адбыцьця пакараньня ў адну зь беларускіх калёній.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 25 ліпеня: навукоўцу Адамаву за данаты прысудзілі 3 гады калёніі