У Менскім гарадзкім судзе праходзіць разгляд пазову галоўнага ўпраўленьня юстыцыі Менгарвыканкаму аб ліквідацыі Цэнтру ўкраінскай культуры «Січ».
Справу разглядае судзьдзя Пясэнка.
Арганізацыю «Січ» зарэгістравалі ў Беларусі 26 сьнежня 1995 году.
У сеціве захавалася копія ліста ад імя «Січ» у адрас галоўнага ўпраўленьня юстыцыі Менгарвыканкама, зь якога вынікае, што на 1 студзеня 2023 году колькасьць яго сяброў складала 20 чалавек.
У гэтым жа дакумэнце цэнтар дэкляраваў намер прадоўжыць сваю дзейнасьць, а таксама даў справаздачу аб сямі імпрэзах, праведзеных у 2022 годзе. Сярод іх акцыі памяці клясыкаў украінскай літаратуры Тараса Шаўчэнкі і Лесі Ўкраінкі, памяці ахвяр Галадамору, сьвяткаваньне Дня Незалежнасьці Ўкраіны.
Даходаў (у тым ліку з-за мяжы) і выдаткаў у «Січы» за мінулы год не было, адзначаюць арганізатары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу: затрымалі брата Алеся Чаркашына, які загінуў ва Ўкраіне ў 2015-ым; на беларуска-расейскай мяжы затрымалі бабруйчаніна