«Мы сёньня ў прынцыпе ўпэўненыя... што ў сытуацыі асабліва высокай палітычнай напружанасьці, а выбары зьяўляюцца такім пэрыядам, колькасьць правакацый узрастае», — зазначыў ён, гаворачы пра заплянаваныя на кастрычнік 2023 году парлямэнцкія выбары ў Польшчы.
Яблоньскі таксама падкрэсьліў, што польскі ўрад «не пакіне сытуацыю без рэакцыі». У той жа час прадстаўнік МЗС зазначыў, што Польшча пасьлядоўна ўмацоўвае сваю бясьпеку. У гэтым кантэксьце ён указаў на дадатковыя вайсковыя часткі і іншыя сілы, якія былі перакінутыя да мяжы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ адна спроба напалохаць Захад. Навошта Лукашэнка зноў прывёз Пуціну мапуНа пытаньне, ці становяць прысутныя ў Беларусі вагнэраўцы патэнцыйную пагрозу і ці магчымыя якія-небудзь правакацыі, ён адказаў, што «пагрозы, вядома, ёсьць», але Польшчы «нічога не пагражае», таму што краіна «клапоціцца аб бясьпецы».
На сустрэчы з Пуціным 23 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу Лукашэнка заявіў пра жаданьне вагнэраўцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, «схадзіць на экскурсію» ў Варшаву і Жэшаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча перавяла войскі на ўсход, каб «прыстрашыць агрэсара» і прыкрыць «Берасьцейскую браму» — міністар абароны БлашчакУ рамках апэрацыі «Бясьпечнае Падляшша» Польшча перакідае на ўсход краіны больш як 1 тысячу вайскоўцаў і амаль 200 адзінак тэхнікі з 12-й і 17-й мэханізаваных брыгадаў, паведаміў 8 ліпеня міністар нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак.
24 ліпеня Блашчак заявіў аб перакіданьні войскаў для прыкрыцьця ўсходняга напрамку.