Яго абвінавачвалі паводле арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Прысуд — 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).
Пасьля абнародаваньня прысуду Найдзёнава вызвалілі з-пад варты ў залі суду. Праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала Найдзёнава палітвязьнем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 26 красавіка: вядомы шоўмэн Мікіта Найдзёнаў — у СІЗА па «народным» артыкулеМікіта Найдзёнаў — беларускі паэт і музыка, былы фронтмэн гурту Hurma, а таксама аўтар шэрагу песень розных артыстаў. У 2015 годзе стаў уладальнікам прэміі «Залаты Апостраф» у намінацыі «Дэбют» за лепшую публікацыю вершаў у часопісе «Дзеяслоў».
З канца красавіка 2023 году ён знаходзіўся ў СІЗА № 8 Жодзіна. У ліпені 2023 году яго перавялі са Сьледчай турмы № 8 у СІЗА-1 у Менску.