«Бяз словаў... Не забралі з пошты. Вярнулі...», — пракамэнтавала жонка палітвязьня.
Ад палітзьняволенага Міколы Статкевіча больш за 5 месяцаў няма ніякіх вестак.
Ягоная жонка Марына Адамовіч у сярэдзіне траўня атрымала адказ адміністрацыі калёніі пра тое, што Мікалая Статкевіча зьмясьцілі на паўгода ў адзіночную камэру.
Статкевіч знаходзіцца за кратамі больш за 3 гады. 14 сьнежня 2021 году яму быў вынесены прысуд: 14 гадоў зьняволеньня ў калёніі асаблівага рэжыму.
У канцы мінулага чэрвеня Статкевіч быў этапаваны з гомельскага СІЗА-3 у глыбоцкую калёнію № 13. З таго часу яго рэгулярна зьмяшчаюць у ШЫЗА — яму выпісалі ня менш за 36 спагнаньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «200 палітвязьням патрэбная экстраная мэддапамога». Вялікае інтэрвію з былой палітзьняволенай, прадстаўніцай Кабінэту Вольгай Гарбуновай