«Але мы чакалі гэтага, таму перакінулі вайсковыя падразьдзяленьні з захаду на ўсход, каб прыстрашыць агрэсара, паказаць, што ня варта нападаць на Польшчу», — зазначыў ён.
Гаворачы аб умацаваньні ўсходняй мяжы, Блашчак паведаміў, што бясьпеку так званай «Берасьцейскай брамы» — стратэгічна ўразьлівага ўчастка польска-беларускай мяжы — забясьпечыць 18-я мэханізаваная дывізія, «якая будзе аснашчана сучаснай тэхнікай».
«Войскі гэтай дывізіі ўжо аснашчаны танкамі «Абрамс». Пакуль іх 14, але сёлета будзе цэлы батальён. У жніўні польскія пілёты пачнуць трэніроўкі на амэрыканскіх ударных верталётах «Апач», — сказаў чыноўнік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзе ў Беларусі бачылі наймітаў ПВК «Вагнэр». МАПА21 ліпеня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на нарадзе з чальцамі Рады бясьпекі заявіў, што агрэсія супраць Беларусі будзе азначаць агрэсію супраць Расеі, падкрэсьліўшы, што Беларусь — частка Саюзнай дзяржавы. Пры гэтым у тэрытарыяльных прэтэнзіях у дачыненьні да Беларусі ён абвінаваціў Польшчу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў Пуціну, што «вагнэраўцы» хочуць «схадзіць на экскурсію ў Варшаву»На сустрэчы з Пуціным 23 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу Аляксандар Лукашэнка заявіў пра жаданьне вагнэраўцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, «схадзіць на экскурсію» ў Варшаву і Жэшаў (цэнтар Падкарпацкага ваяводзтва Польшчы).
Раней, 12 ліпеня, кіраўнік камітэту Дзярждумы Расеі па абароне Андрэй Картапалаў заявіў, што ПВК «Вагнэр» увялі ў Беларусь для наступнага захопу Сувальскага калідора (тэрыторыя Польшчы і Літвы паміж Беларусьсю і Калінінградзкай вобласьцю Расеі).
Апошнім часам кіраўніцтва Польшчы неаднаразова заяўляла аб патэнцыйных пагрозах з боку Беларусі на фоне разьмяшчэньня на яе тэрыторыі расейскай тактычнай ядзернай зброі, прыбыцьця наймітаў ПВК «Вагнэр» разам з роляй Менску ў разьвязанай РФ вайне супраць Украіны і працягам міграцыйнага крызісу.
8 ліпеня Блашчак паведаміў, што ў рамках апэрацыі «Бясьпечнае Падляшша» Польшча перакідае на ўсход краіны больш за 1 тыс. вайскоўцаў і амаль 200 адзінак тэхнікі з 12-й і 17-й мэханізаваных брыгад.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я вам пакажу, адкуль рыхтаваўся напад...» Ці пачнецца вайна Беларусі і Расеі з NATO