Патрыцыю Сьвіціну пачнуць судзіць 1 жніўня
Патрыцыю Сьвіціну затрымалі ў сярэдзіне траўня. У відэа, якое запісалі сілавікі, дзяўчына пад моцным псыхалягічным ціскам, яна расказала, што ў 2020 годзе «ўдзельнічала ў пратэстах», «выходзіла на дарогі» і ў «складзе калёны перакрывала рух транспарту».
Супраць Сьвіцінай завялі крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак»), паведамляюць праваабаронцы.
Суд над дзяўчынай распачнецца 1 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску. Справу будзе разглядаць судзьдзя Вікторыя Шабуня.
Адрас Патрыцыі: Сьледчая турма № 8, 222163, Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Сьвіцінай Патрыцыі Валер’еўне.
Патрыцыя Сьвіціна стала вядомай на ўсю Беларусь сваім дэмаршам. Маладая сьпявачка была ляўрэаткай стыпэндыі Лукашэнкі па падтрымцы таленавітай моладзі, але адмовілася ад яе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На сьпявачку Патрыцыю Сьвіціну, якая ў 2020 годзе адмовілася ад стыпэндыі Лукашэнкі, завялі крымінальную справу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: На свабоду выйшла Вольга Ялцэвіч, якая дапамагала аплочваць штрафы рэпрэсаваным беларусам