З-за мяжы сайт адкрываецца, аднак для чытачоў у Беларусі ён ужо недасяжны па рашэньні Мінінфарма. Такім чынам, атрымаць доступ да сайта можна з дапамогай VPN.
Kamunikat.org — гэта онлайн-бібліятэка беларускай літаратуры, дзе зьмешчана мноства кніг, аўдыёкніг і часопісаў.
Раней ягоны стваральнік і кіраўнік Яраслаў Іванюк лічыў, што час папяровых выданьняў мінуў, ды актыўнічаў зь іх пераводам у лічбавы фармат. У выніку чаго «Камунікат» стаў найбуйнейшай ў сьвеце беларускай інтэрнэт-бібліятэкай.
Працу інтэрнэт-бібліятэка пачала 22 гады таму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заснавальнік электроннай бібліятэкі Kamunikat.org: «Выдаём кнігі для тысячаў беларусаў замежжа»Яраслаў Іванюк: Камунікат працягне сваю працу
Заснавальнік электроннай бібліятэкі адзначыў, што нягледзячы ні на што, Kamunikat працягне сваю працу.
«Цяжка разважаць пра прычыны такога рашэньня, мы ўсе даўно звыклі да татальнага беззаконьня ў Беларусі і гэта тычыцца ня толькі блякіроўкі выданьняў, але перад усім долі палітвязьняў. Магчыма, улады Беларусі прынялі канчатковае рашэньне адносна блякіроўкі „Камунікату“ пасьля таго, як мы абшырна высьвятлялі абставіны сьмерці мастака Алеся Пушкіна, якога фактычна забілі ў турме, але і раней у нас зьяўяліся паведамленьні ад беларускіх праваабаронцаў.
Прычыны блякіроўкі не такія важныя, важна тое, што „Камунікат“ патрэбны людзям, і пра гэта сьведчыць статыстыка наведваньня нашага сайту, на якім сабрана больш за 50 тысяч беларускіх выданьняў абсалютна рознага тыпу. Я як заснавальнік Kamunikat.org магу запэўніць, што мы працягнем нашу працу, будзе ўзбагачаць нашыя зборы, выдаваць кнігі і запісваць беларускія аўдыябукі — гэта праца на карысьць беларусаў і Беларусі», — сказаў Іванюк «Польскаму радыё».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хэлоў, Стывэн!» Янушкевіч расказаў, як вёў перамовы са Стывэнам Кінгам, чаму выбраў яго і як яму дапамог «Магістрат „Кнігаўка“»