У Кіеве адрэгавалі на пагрозы Лукашэнкі і Пуціна ў адрас Польшчы

Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба. Архіўнае фота

Кіраўнік МЗС Украіны Кулеба: Польшча і Ўкраіна заўсёды будуць адзіным фронтам супрацьстаяць расейскаму імпэрыялізму.

Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў у нядзелю, што Кіеў і Варшава «заўсёды будуць адзіныя». Гэтыя словы прагучалі пасьля таго, як Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка абвінавацілі Польшчу ў тэрытарыяльных дамаганьнях.

«Спробы Пуціна ўбіць клін паміж Кіевам і Варшавай такія ж беспэрспэктыўныя, як і яго няўдалае ўварваньне ва Ўкраіну, — напісаў Кулеба ў „Твітэры“. — У адрозьненьне ад Расеі, Польшча і Ўкраіна ўзялі ўрокі з гісторыі і заўсёды будуць адзіным фронтам супрацьстаяць расейскаму імпэрыялізму і непавазе да міжнароднага права».

Раней у нядзелю Пуцін і Лукашэнка выказалі думку, што Польшча мае намер захапіць частку заходняй Украіны.

Прысутнасьць у Беларусі баевікоў ПВК «Вагнэр» прымусіла Польшчу ўмацаваць мяжу.

ПВК «Вагнэр» распачала спробу мяцяжу супраць расейскага вайсковага камандаваньня. Лукашэнка выступіў у якасьці пасярэдніка паміж бакамі і спрыяў дасягненьню дамоўленасьці аб спыненьні мяцяжу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я вам пакажу, адкуль рыхтаваўся напад...» Ці пачнецца вайна Беларусі і Расеі з NATO
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нам дураць галаву карцінкамі». Сахашчык агучыў інсайд ад расейскіх сілавікоў пра мэту вагнэраўцаў у Беларусі