Апэратар нямецкага мэдыя Deutsche Welle Яўген Шылко атрымаў раненьні ў Данецкай вобласьці. Па словах журналіста, група патрапіла пад абстрэл падчас здымкі трэніроўкі ўкраінскіх вайскоўцаў у Краматорскім раёне.
Па дадзеных Deutsche Welle, расейскае войска нанесла ўдар касэтнымі боепрыпасамі. Адзін украінскі вайсковец загінуў, яшчэ некалькі атрымалі раненьні.
Шылка знаходзіцца ва ўкраінскай бальніцы. Яго стан ацэньваецца як стабільны.
З пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну загінулі дзясяткі ўкраінскіх і замежных журналістаў і блогераў. Сярод загінулых у выніку расейскага ракетнага ўдару па Кіеве ў красавіку мінулага года была журналістка Украінскай службы Радыё Свабода Вера Гірыч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На ўсходзе Ўкраіны загінуў журналіст AFP Арман Салдзін ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як журналістка ўкраінскай Свабоды Вера Гірыч загінула ад расейскай ракеты. Расьсьледаваньне