Пра гэта паведамляе яго прэсавая служба.
Указам зацьверджаны тэкст прысягі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, парадак яе прынясеньня асобамі, якія сталі грамадзянамі краіны, а таксама ўстаноўлены пералік асобаў, якія вызваляюцца ад прынясеньня прысягі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі абнавілі закон аб грамадзянстве, згодна зь якім трэба апавяшчаць улады пра замежныя ДНЖАдначасова вызначаная працэдура падачы Лукашэнку матэрыялаў аб страце грамадзянства за ўдзел у экстрэмісцкай дзейнасьці або прычыненьне цяжкай шкоды інтарэсам Рэспублікі Беларусь асобамі, якія знаходзяцца за межамі краіны.
Прэсавая служба паведаміла, што ўказ распрацаваны ў мэтах рэалізацыі апошніх зьменаў закону «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каб захаваць беларускі пашпарт, давядзецца адседзець? Расказваем пра новы закон «Аб грамадзянстве»Адпаведныя зьмены ў гэтым законе набылі моц 11 ліпеня.
Начальнік Дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун на прэсавай канфэрэнцыі 11 ліпеня паведаміў, што ў грамадзян, у адносінах да якіх вынесены прысуды «за экстрэмізм», якія зьехалі і фактычна хаваюцца ад выкананьня прысуду, ёсьць дзьве опцыі: быць пазбаўленымі грамадзянства аўтаматычна альбо вярнуцца ў Беларусь і адседзець свой тэрмін, каб ня страціць грамадзянства.
Што трэба ведаць пра экстрэмізм у Беларусі
14 траўня 2021 году быў падпісаны закон «Аб зьмене законаў у пытаньнях супрацьдзеяньня экстрэмізму», які набыў моц 14 чэрвеня. Раней праект у Палату прадстаўнікоў унёс урад, 2 красавіка яго прынялі ў першым чытаньні, а 16 красавіка — у другім. Нягледзячы на тое, што зьмены закранаюць правы, свабоды і абавязкі грамадзян і юрыдычных асобаў, публічныя абмеркаваньні не праходзілі.
У Беларусі прызнаныя экстрэмісцкімі звыш 300 тэлеграм-рэсурсаў.
Тэлеграм-канал можа прызнавацца як экстрэмісцкім матэрыялам, так і экстрэмісцкім фармаваньнем. Калі ў яго статус «экстрэмісцкага фармаваньня», ягоныя падпісчыкі таксама могуць стаць фігурантамі крымінальных спраў. У той жа час падпіска на каналы, якія прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі», не караецца — пры ўмове, што падпісчык не аказвае падтрымкі ў папулярызацыі каналу: не рэпосьціць, не пералічвае грошай, не зьлівае туды інфармацыю.
«Матэрыялы» і «фармаваньні» сілавікі разьмяжоўваюць так: «экстрэмісцкія матэрыялы» — гэта тое, што робіць чалавек, а «экстрэмісцкія фармаваньні» — тыя, хто робіць.
Пры гэтым у МУС Беларусі адзначаюць, што стваральнікам, арганізатарам і ўдзельнікам экстрэмісцкіх фармаваньняў пагражае пазбаўленьне волі да 7 гадоў.
Першыя экстрэмісцкія фармаваньні ў Беларусі вызначылі ў сярэдзіне кастрычніка — інтэрнэт-рэсурсы dze. chat і «Рабочы рух». Цяпер іх ужо дзясяткі.
Прыцягнуць да адказнасьці за «экстрэмізм» цяпер могуць па цэлым шэрагу напрамкаў.
- Экстрэмісцкія матэрыялы — рашэньне суду, якое прымаецца ў дачыненьні да інфармацыі.
- Экстрэмісцкая група — устойлівая кіраваная група ў колькасьці дзьвюх ці больш асоб, якія папярэдне аб’ядналіся для ажыцьцяўленьня экстрэмісцкай дзейнасьці.
- Экстрэмісцкая арганізацыя — арганізацыя, якая ажыцьцяўляе экстрэмісцкую дзейнасьць, альбо якая аказвае іншае садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці, або якая прызнае магчымасьць яе ажыцьцяўленьня ў сваёй дзейнасьці, альбо якая фінансуе экстрэмісцкую дзейнасьць, у дачыненьні да якой прынята і ўступіла ў законную сілу рашэньне суду аб прызнаньні яе экстрэмісцкай.
- Экстрэмісцкае фармаваньне — група грамадзян, якая ажыцьцяўляе экстрэмісцкую дзейнасьць, альбо якая аказвае іншае садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці, або якая прызнае магчымасьць яе ажыцьцяўленьня ў сваёй дзейнасьці, або якая фінансуе экстрэмісцкую дзейнасьць, у дачыненьні да якой прынята рашэньне Міністэрства ўнутраных спраў або Камітэту дзяржаўнай бясьпекі аб прызнаньні яе экстрэмісцкай.