21 ліпеня з гомельскай калёніі на волю выйшла Вольга Ялцэвіч. Яна цалкам адбыла свой тэрмін, паведаміла былая палітзьняволеная Вольга Класкоўская.
Вольга — юрыст з Докшыц. Яе асудзілі паводле ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу на 2 гады зьняволеньня («Фінансаваньне групавых дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак»). Воля дапамагала аплочваць штрафы рэпрэсаваным беларусам.
Пакараньне адбывала ў гомельскай жаночай калёніі.
Да этапу ў ПК-4 працяглы час утрымлівалася ў берасьцейскім СІЗА.
Палітзьняволеную неаднойчы зьмяшчалі ў карцар, а таксама ў падвал, тэрмінам больш за 50 дзён. У знак пратэсту супраць парушэньня яе правоў і невыносных умоваў утрыманьня Воля ня раз трымала галадоўку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Позірк палітвязьня ні з чым не пераблытаеш». Вольга Класкоўская пра найгоршую турму, 10 этапаў, усьмешку Калесьнікавай, бутэрброды ШарэндзеМікола Дзядок — пра гадавыя «паказьнікі»
Вядомы публіцыст і анархіст Мікола Дзядок, які адбывае 5-гадовы тэрмін у горадзенскай турме, у лісьце на волю напісаў некалькі лічбаў пра свае заняткі. Ён вядзе падлік заняткаў спортам і самаасьветай. Вытрымку зь ліста зьмясьцілі на старонцы Мікалая ў фэйсбуку.
«Вось мае „колькасныя паказьнікі“ за 2022 год. Спортам я займаўся 157 разоў на год (у сярэднім адзін занятак на 2,4 дня), ёгай 78 разоў.
Арабскай мовай параўнальна мала — адзін раз на 6,5 дня, але на працягу пяці месяцаў у мяне не было падручнікаў. За вывучэньне новых словаў па-ангельску браўся 103 разы. Прачытаў за год 60 кніжак роўна. Прытым з 365 дзён амаль траціну, 106 дзён, правёў у ШЫЗА. У цэлым, я лічу, нармальна».
Адрас для лістоў:
230023, г.Горадня, вул.Кірава 1, Турма № 1. Дзядок Мікалай Аляксандравіч.