20 ліпеня Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што наёмнікі «Вагнэра» пачалі падрыхтоўку беларускага спэцназу на палігоне ўсяго за некалькі кілямэтраў ад мяжы з Польшчай, сябрам NATO.
«Трэнаваньні або сумесныя вучэньні беларускай арміі і групы „Вагнэр“, несумненна, зьяўляюцца правакацыяй», — заявіў сакратар камітэта нацыянальнай бясьпекі і абароны Рады міністраў Зьбігнеў Гофман.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінская выведка паведаміла пра сутычку паміж «вагнэраўцамі» і беларускімі памежнікамі«Камітэт прааналізаваў магчымыя пагрозы, такія як дысьлякацыя частак групы „Вагнэр“. Таму міністар нацыянальнай абароны, старшыня камітэта Марыюш Блашчак прыняў рашэньне аб перакідваньні нашых вайсковых фармаваньняў з захаду на ўсход Польшчы», — заявіў Гофман.
Людзі, якія жывуць недалёка ад польска-беларускай мяжы, заявілі ў чацьвер, што яны маглі чуць страляніну і верталёты пасьля таго, як расейская група «Вагнэр» прыбыла для навучаньня беларускага спэцназу. Гэта пагоршыла асьцярогі жыхароў, што вайна на Ўкраіне дойдзе да іх, адзначае агенства.
Раней у гэтым месяцы міністар абароны Марыюш Блашчак заявіў, што Польшча адправіла больш за 1000 вайскоўцаў на ўсход краіны.
Таксама ў пачатку ліпеня Польшча заявіла, што адправіць 500 паліцыянтаў для ўмацаваньня бясьпекі мяжы зь Беларусьсю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падаляк пра вагнэраўцаў у Беларусі: Лукашэнка робіць крок, абсалютна не пралічваючы наступствы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто каго купіў, Лукашэнка Прыгожына ці наадварот? Думка Цімура Алеўскага