Сёлета яе атрымалі пяць пераможцаў:
- Беларускі праваабарончы цэнтар «Вясна»,
- праваабаронца з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Жульен Лусенж,
- Аманскі Цэнтар дасьледаваньняў у галіне правоў чалавека з Іярданіі,
- актывіст і грамадзкі дзеяч з Уругвая Хуліа Перэйра,
- глябальная кааліцыя арганізацый грамадзянскай супольнасьці, карэнных народаў, грамадзкіх рухаў і мясцовых супольнасьцяў за «ўсеагульнае прызнаньне права на чыстае, здаровае і ўстойлівае навакольнае асяродзьдзе».
«Адданасьць пераможцаў кажа пра ўнівэрсальны характар правоў чалавека ў крытычны час. Прэмія накіроўвае абаронцам правоў чалавека ва ўсім сьвеце выразны сыгнал пра тое, што міжнародная супольнасьць удзячная і падтрымлівае іх намаганьні па прасоўваньні ўсіх правоў чалавека для ўсіх», — сказаў Чаба Керэшы, старшыня 77-й сэсіі Генэральнай Асамблеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Цяперашняя хваля рэпрэсіяў у Беларусі, відаць, самая жорсткая», — даклад праваабаронцаўЛяўрэатаў прэміі абраў Спэцыяльны камітэт з больш чым 400 намінацый, атрыманых ад дзяржаваў-чальцоў, сыстэмы ААН і грамадзянскай супольнасьці.
Чальцы Спэцыяльнага камітэту выказалі сваё глыбокае захапленьне ўсімі праваабаронцамі, якія спрыяюць заахвочваньню, абароне і прасоўваньні правоў чалавека, і рашуча асудзілі «любыя спробы прымусіць іх замаўчаць і запалохаць іх». Яны выказалі «глыбокую салідарнасьць з тымі, хто затрыманы ў адплату за іх працу па абароне правоў чалавека і ажыцьцяўленьню ўсіх палажэньняў Усеагульнай Дэклярацыі Правоў Чалавека» і заклікалі неадкладна вызваліць усіх затрыманых праваабаронцаў.
Цырымонія ўручэньня прэміі 2023 году адбудзецца ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку ў сьнежні 2023 года ў межах мерапрыемстваў, прысьвечаных Дню правоў чалавека.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жонка Бяляцкага выступіла ў Эўрапарлямэнце на дыскусіі пра беларускіх палітвязьняўПраваабарончы цэнтар «Вясна» быў створаны ў 1996 годзе падчас масавых акцый пратэсту дэмакратычнай апазыцыі ў Беларусі з мэтай садзейнічаньня разьвіцьцю ў краіне грамадзянскай супольнасьці, заснаванай на выкананьні правоў чалавека.
Цяпер за кратамі ў Беларусі застаюцца:
- старшыня ПЦ «Вясна», ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі,
- намесьнік старшыні «Вясны» і віцэ-прэзыдэнт FIDH Валянцін Стэфановіч,
- юрыст «Вясны» Ўладзімер Лабковіч,
- каардынатарка валянтэрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова,
- кіраўнік гомельскай філіі арганізацыі Леанід Судаленка,
- валянтэр «Вясны» Андрэй Чапюк.
Перасьлед Праваабарончага цэнтру «Вясна»
Па стане на 3 сакавіка 2024 году, за кратамі знаходзяцца 5 праваабаронцаў «Вясны».
- Алесь Бяляцкі, старшыня «Вясны», затрыманы 14 ліпеня 2021. Падчас ягонага зьняволеньня, 7 кастрычініка 2022 году, Алесю Бяляцкаму была прысуджаная Нобэлеўская прэмія міру. 3 сакавіка 2023 году яго асудзілі на 10 гадоў калёніі. Бяляцкага прызналі вінаватымі ў «кантрабандзе грошай арганізаванай групай» у 2016–2021 гадах (ч. 4 арт. 228 КК) і «фінансаваньні пратэстаў» у 2020-м (ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
- Валянцін Стэфановіч, намесьнік старшыні «Вясны» і віцэ-прэзыдэнт FIDH, затрыманы 14 ліпеня 2021-га. 3 сакавіка 2023 году яго асудзілі на 9 гадоў зьняволеньня. Яго прызналі вінаватымі ў «кантрабандзе грошай арганізаванай групай» у 2016–2021 гадах (ч. 4 арт. 228 КК) і «фінансаваньні пратэстаў» у 2020-м (ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
- Уладзімер Лабковіч, юрыст «Вясны», затрыманы 14 ліпеня 2021 г. 3 сакавіка 2023 году яго асудзілі на 7 гадоў зьняволеньня. Яго прызналі вінаватымі ў «кантрабандзе грошай арганізаванай групай» у 2016–2021 гадах (ч. 4 арт. 228 КК) і «фінансаваньні пратэстаў» у 2020-м (ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
- Марфа Рабкова, праваабаронца «Вясны», затрыманая 17 верасьня 2020 году. Ёй прысудзілі 15 гадоў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых велічыняў (22 400 беларускіх рублёў, або звыш 8800 даляраў) паводле ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу («навучаньне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаваньне такой дзейнасьці»), ч. 3 арт. 130 («распальваньне сацыяльнай варожасьці да ўлады») і ч. 2 арт. 285 КК («ўдзел у злачыннай арганізацыі»). 28 лютага 2023 году Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў апэляцыйную скаргу ў справе Рабковай. Тэрмін зьняволеньня скарацілі на тры месяцы.
- Андрэй Чапюк, валянтэр «Вясны» зь Менску, затрыманы 2 кастрычніка 2020-га. Яго абвінавачвацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках і ўдзеле ў злачыннай арганізацыі. Чапюка асудзілі на 6 гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і пакаралі штрафам у памеры 500 базавых велічыняў (16 000 беларускіх рублёў ці больш за 6 300 даляраў);
Выйшлі на волю:
- Тацьцяна Ласіца, валянтэрка «Вясны» з Гомля, затрыманая 21 студзеня 2021. Паводле артыкулу аб масавых беспарадках за кратамі прабыла 1 год і 8 месяцаў. Праваабаронца не адбыла ўвесь тэрмін.
- Леанід Судаленка, дырэктар гомельскага аддзяленьня «Вясны», затрыманы 18 студзеня 2021-га. Паводле артыкулу аб масавых беспарадках яго пакаралі на 3 гады зьняволеньня. Выйшаў на волю. адбыўшы ўвесь тэрмін.