Навіны палітвязьняў: Анархіста Францкевіча ўжо чатыры месяцы трымаюць у ШЫЗА

Аляксандар Францкевіч, архіўнае фота

Па стане на 20 ліпеня праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітычнымі вязьнямі 1485 чалавек. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай.

Палітвязьню Аляксандру Францкевічу зноў падоўжылі тэрмін у ШЫЗА

Як стала вядома праваабаронцам, палітзьняволенаму анархісту Аляксандру Францкевічу, асуджанаму ў справе «Рэвалюцыйнага дзеяньня» на 16 гадоў і 9 месяцаў калёніі ва ўмовах строгага рэжыму, чарговы раз працягнулі тэрмін у штрафным ізалятары ў папраўчай калёніі № 5 у Івацэвічах.

У ШЫЗА палітвязьня ўтрымліваюць з 28 сакавіка, куды яго зьмясьцілі адразу пасьля «карантыну». Цяпер Аляксандру падоўжылі тэрмін у ШЫЗА да 5 жніўня. Такім чынам, палітвязьня бесьперапынна ўтрымліваюць у ШЫЗА чацьвёрты месяц. Вядома, што ў Аляксандра няма адной ныркі, таму такое працяглае ўтрыманьне ў ШЫЗА можа дрэнна адбіцца на яго здароўі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бацька Ксеніі Луцкіной паведаміў, што яна зьбіраецца падаваць прашэньне аб памілаваньні