Дата дня
20 ліпеня 2016 году ў Кіеве загінуў журналіст Павал Шарамет. Аўтамабіль, у якім ён ехаў на працу, выбухнуў на скрыжаваньні цэнтральных вуліц украінскай сталіцы. Людзі, якія ў той момант апынуліся побач, спрабавалі выратаваць Шарамета, выцягнуўшы яго з пашкоджанага аўтамабіля. Але атрыманыя траўмы былі не сумяшчальныя з жыцьцём.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы афіцэр ФСБ заявіў, што забойства Паўла Шарамета ў Кіеве арганізавалі расейскія спэцслужбыТаксама ў гэты дзень
1920 — часткі Чырвонай Арміі, якія наступалі на Польшчу, занялі Вільню.
1936 — была падпісаная гэтак званая канвэнцыя Мантрэ аб статусе праліваў Басфор і Дарданэлы. Канвэнцыя захоўвае за гандлёвымі суднамі ўсіх краінаў свабоду праходу праз пралівы як у мірны, так і ў ваенны час, але ўстанаўляе розны рэжым праходу ваенных караблёў у дачыненьні да чарнаморскіх і нечарнаморскіх дзяржаваў.
1941 — было створанае Менскае гета, другое паводле велічыні на тэрыторыі СССР (пасля львоўскага). Усяго за гады нацысцкай акупацыі ў ім загінула больш за 105 000 яўрэяў.
1944 — палкоўнік вэрмахту Кляўс Шэнк фон Штаўфэнбэрг зрабіў няўдалую спробу замаху на Гітлера.
1994 — Аляксандар Лукашэнка прынёс прысягу ў якасьці першага прэзыдэнта незалежнай Беларусі. Інаўгурацыя праходзіла пад бел-чырвона-белым сьцягам і на трыбуне з Пагоняй.
У гэты дзень нарадзіліся
1880 — Гальяш Леўчык, паэт, публіцыст, перакладчык, музыка.
1924 — Уладзімер Анічэнка, беларускі мовазнаўца.
1931 — Гай Пікарда, ангельска-францускі адвакат і музыказнаўца, дасьледнік беларускай культуры.
У памяці
1926 — памёр Фэлікс Дзяржынскі, кіраўнік ВЧК і ГПУ — карных органаў камуністычнага рэжыму. У гонар Дзяржынскага ў Беларусі дагэтуль застаюцца перайменаванымі два адметныя паселішчы — Койданава пад Менскам і вёска Радзілавічы ў Лельчыцкім раёне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: #КДБ101. Як у Беларусі ўшаноўваюць Дзяржынскага ды іншых «чэкістаў»1977 — памёр Іван Любачка, беларускі гісторык. Аўтар многіх публікацый, у тым ліку «Беларусь пад савецкай уладай, 1917-1957». Ашчаджаныя за жыцьцё сродкі Любачка запісаў на заснаваньне стыпендыяльнага фонду для падтрымання дасьледаваньняў у галіне беларусазнаўства.
1992 — памёр Валянцін Ждановіч, журналіст і фотамастак.