Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца.
Пратэстанцкага верніка, бацьку 4 дзяцей арыштавалі на 14 сутак
Парафіяніна царквы «Сьвятло ісьціны» Максіма Дуброўскага затрымалі 18 ліпеня. Ноч ён прабыў у ІЧУ на Акрэсьціна ў Менску.
19 ліпеня ягоную справу разглядзела судзьдзя Цэнтральнага раёну Менску Вікторыя Шабуня. Яна прызнала яго вінаватым паводле арт. 24.3 КаАП за «непадпарадкаваньне міліцыянту», піша «Вясна».
Бацьку 4 малых дзяцей суд прызначыў 14 сутак арышту.