Фронтмэна гурту Hurma Мікіту Найдзёнава абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах 2020 году.
Справу Мікіты Найдзёнава разглядаюць 19 ліпеня ў судзе Ленінскага раёну Менску, паведамляе «Вясна». Працэс вядзе судзьдзя Марына Клімчук.
Мікіта — былы фронтмэн гурту Hurma, а таксама аўтар песень розных артыстаў. У 2015 годзе ён стаў уладальнікам прэміі «Залаты апостраф» у намінацыі «Дэбют» за найлепшую публікацыю вершаў у часопісе «Дзеяслоў».
Палітвязьня затрымалі 25 сакавіка 2023 году. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў пасьлявыбарных акцыях пратэсту паводле арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак»).
У ліпені 2023 году яго перавялі з турмы № 8 у Жодзіне ў СІЗА-1 гораду Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 26 красавіка: вядомы шоўмэн Мікіта Найдзёнаў — у СІЗА па «народным» артыкуле