Па словах Трампа, яму таксама могуць быць прад’яўленыя абвінавачаньні ў сувязі са спробамі аспрэчыць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, якія ён прайграў.
Пра гэта паведамляе ВВС.
Як паведаміў Трамп у сваіх сацсетках, у нядзелю ўвечары спэцыяльны пракурор Джэк Сьміт праінфармаваў яго аб тым, што супраць яго вядзецца фэдэральнае расьсьледаваньне.
Трамп дадаў, што яму трэба будзе зьявіцца перад пашыранай калегіяй прысяжных, або так званым вялікім журы, што, як ён адзначае, «амаль заўсёды азначае арышт і прадʼяўленьне абвінавачаньняў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у ЗША апублікаваў 37 абвінавачваньняў у дачыненьні да Дональда ТрампаГэта будзе ўжо трэцяе абвінавачваньне Трампа ў крымінальных злачынствах, уключаючы распачатую камандай Сьміта справу аб нядбайным абыходжаньні з сакрэтнымі дакумэнтамі.
У судзе Нью-Ёрку Трампа таксама абвінавачваюць у фальсыфікацыі бухгальтарскай справаздачнасьці аб выплаце порнаактрысе Стормі Дэніэлс. Абвінавачаньне лічыць, што ў 2016 годзе, перад прэзыдэнцкімі выбарамі, Трамп заплаціў ёй за маўчаньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп пра спыненьне вайны ва Ўкраіне: «Я заключу пагадненьне за 24 гадзіны»У сувязі з гэтай справай Трамп ужо быў ненадоўга фармальна ўзяты пад варту — гэта адбылося ў красавіку гэтага году. Гэта стандартная працэдура ў падобных выпадках — у момант арышту звычайна надзяюць кайданкі (і зачытваюць правы), але для экс-прэзыдэнта тады зрабілі выключэньне.
Сьміт быў прызначаны на пасаду спэцыяльнага пракурора генпракурорам ЗША Мэрыкам Гарландам неўзабаве пасьля таго, як Трамп мінулай восеньню абвясьціў аб пачатку новай прэзыдэнцкай кампаніі.
Камандзе Сьміта даручана расьсьледаваць, як Трамп ужо пасьля прэзыдэнцкага тэрміну абыходзіўся з сакрэтнымі дакумэнтамі, якія заставаліся ў яго распараджэньні.
У задачу каманды Сьміта ўваходзіць таксама каардынацыя маштабнага расьсьледаваньня абставінаў штурму Капітолія прыхільнікамі Трампа і спробаў экс-прэзыдэнта і яго памочнікаў аспрэчыць вынікі выбараў 2020 году.