У інтэрвію Свабодзе ён пракамэнтаваў навіны пра зьяўленьне ў Беларусі наймітаў ПВК «Вагнэр», падпісаньне Лукашэнкам законаў аб «народным апалчэньні», крымінальным перасьледзе памерлых і ідэі стварэньня вайсковай пракуратуры.
Астаповіч мае пяцігадовы досьвед працы ў Сьледчым камітэце. Калі пачаліся выбары, ён спачатку ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, а пасьля напісаў рапарт аб звальненьні са сьледчых органаў. Аднак у сакавіку 2021 году ён пакінуў ByPol праз канфлікт з Аляксандрам Азаравым.
8 чэрвеня ў ByPol здарыўся скандал, калі прадстаўнік ByPol Аляксандар Азараў заявіў аб тым, што сацсеткі арганізацыі былі захопленыя. Зрабіў гэта, паводле Азарава, работнік ByPol Мацьвей Купрэйчык.
Ён быў сярод некалькіх работнікаў, якія нібыта адмовіліся праходзіць паліграф і таму іх звольнілі. У сваю чаргу, у самім тэлеграм-канале ByPol апублікавалі допіс, што Аляксандар Азараў ня ёсьць і ніколі ня быў заснавальнікам або кіраўніком ByPol.
На пачатку ліпеня частка актыву арганізацыі афіцыйна паведаміла пра аднаўленьне працы пад новым брэндам. Яны заявілі, што намагаліся «захаваць калектыў прафэсіяналаў» і паведамілі, што ўзялі новую назву арганізацыі, BelPol. Да іх далучыўся і Андрэй Астаповіч, які ў 2020 годзе быў адным са стваральнікаў ByPol.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля скандалу у ByPol заявілі аб падзеле арганізацыі на дзьве часткі, пагадзіліся на аўдыт і паліграф