DW: ЭЗ рыхтуе новыя санкцыі супраць афіцыйнага Менска за саўдзел у вайне Расеі супраць Украіны

Беларуская дыяспара на акцыі салідарнасьці з прадстаўнікамі дэмакратычнай Беларусьсі, Брусэль, Эўракамісія, 19 жніўня 2020 году

Эўразьвяз зьбіраецца прыняць новы пакет санкцый у дачыненьні да прадстаўнікоў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі да гадавіны прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года.

Пра намер ЭЗ прыняць новыя санкцыі да гадавіны выбараў у Беларусі, паведаміла DW.

Выданьне з спасылкай на высокапастаўленага чыноўніка Эўразьвязу, адзначае што паралельна з падрыхтоўкай санкцый у сувязі з парушэньнем правоў чалавека ў Беларусі, ідзе абмеркаваньне яшчэ аднаго пакета, зьвязанага з саўдзелам Беларусі ў ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны.

Як паведаміў BPN галоўны саветнік беларускага дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка, у сьпіс асоб, на якіх распаўсюджваюцца індывідуальныя абмежавальныя меры, паводле яго інфармацыі, унясуць «пару дзясяткаў чалавек».

  • Брусэль не прызнаў вынікі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі. На гэты момант супраць беларускіх уладаў уведзены шэсьць пакетаў санкцый, апошні прынялі каля года таму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Замежныя дыпляматы: У выпадку выкарыстаньня ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі ўдар у адказ атрымае Расея