Шанцы каліноўцаў супраць вагнэраўцаў ацэньвае ўкраінскі вайсковы экспэрт
Your browser doesn’t support HTML5
Дывэрсійныя групы для правакацый на мяжы, сумесны бізнэс з рэжымам Лукашэнкі ў Афрыцы, задушэньне пратэстаў у Беларусі – гэтым усім могуць займацца найміты ПВК «Вагнэр» у Беларусі, паводле ўкраінскага вайсковага экспэрта. Вэтэран батальёну «Айдар», навуковец Яўген Дзікі ў эфіры Свабоды Premium ацэньвае рэальныя пагрозы, якія нясе для Беларусі і Ўкраіны знаходжаньне «Вагнэра» ў Беларусі.