Трамп зрабіў гэта ў інтэрвію тэлеканалу Fox News «Sunday Morning Futures» зь вядоўцай Марыяй Бартырома. Экс-прэзыдэнт сказаў, што ў яго добрыя адносіны як з прэзыдэнтам Ўкраіны Ўладзімірам Зяленскім, гэтак і з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, і дадаў, што прэзыдэнт Джо Байдэн ня здольны мець справу з сусьветнымі лідэрамі.
«Гэта разумныя людзі, у тым ліку Макрон з Францыі. Я мог бы прайсьці ўвесь сьпіс людзей, уключаючы Пуціна. Гэтыя людзі рэзкія, жорсткія і ў цэлым злыя. Яны злыя, і яны на піку сваёй гульні. У нас ёсьць чалавек, які паняцьця ня мае, што адбываецца. Гэта самы небясьпечны час у гісторыі нашай краіны», — сказаў Трамп.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп абвясьціў аб вылучэньні сваёй кандыдатуры ў прэзыдэнты ЗША, але ў яго ёсьць супернікі на намінацыю ад рэспубліканцаў«Дык які павінен быць адказ?, — спытала Барцірома. — Вы сказалі, што можаце скончыць вайну ва Украіне за 24 гадзіны. Як бы вы гэта зрабілі?»
«Я вельмі добра ведаю Зяленскага, і я вельмі добра ведаю Пуціна, нават лепш. І ў мяне былі добрыя адносіны, вельмі добрыя зь імі абодвума. Я б сказаў Зяленскаму: „Хопіць. Вы павінны заключыць пагадненьне“. Я б сказаў Пуціну: „Калі вы не заключыце пагадненьне, мы дамо Ўкраіне вельмі шмат. Больш, чым яны калі-небудзь атрымлівалі, калі давядзецца“. Я заключу пагадненьне за адзін дзень. За адзін дзень», — заявіў Трамп.
Дональд Трамп заявіў некалькі месяцаў таму, што будзе вылучацца кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах.
9 чэрвеня Фэдэральны суд ЗША апублікаваў 37 абвінавачваньняў у дачыненьні да Дональда Трампа. Былога прэзыдэнта Злучаных Штатаў сярод іншага абвінавачваюць у несанкцыянаваным захоўваньні сакрэтных дакумэнтаў і змове з мэтай перашкодзіць правасудзьдзю, пасьля таго, як ён пакінуў Белы дом у 2021 годзе. Ён стаў першым былым прэзыдэнтам ЗША, супраць якога ў судзе выставілі фэдэральныя абвінавачаньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп стаў першым былым прэзыдэнтам ЗША, супраць якога ў судзе выставілі фэдэральныя абвінавачаньні