Намесьнік міністра-каардынатара спэцслужбаў, упаўнаважаны ўрада Польшчы па бясьпецы інфармацыйнай прасторы Станіслаў Жарын падкрэсьліў, што спэцслужбы разглядаюць тры магчымыя сцэнары дзеяньняў вагнэраўцаў:
«ПВК „Вагнэр“ можа мець дачыненьне да ўзмацненьня рэжыму Лукашэнкі, да гібрыдных дзеяньняў супраць Захаду, а таксама можа весьці падрыхтоўку да адкрыцьця новага фронту ў вайне супраць Украіны. Усё гэта пакуль незразумела, таму прыярытэтам спэцслужбаў на дадзены момант зьяўляецца адсочваньне дзеяньняў вагнэраўцаў у Беларусі», — паведаміў Станіслаў Жарын.
Намесьнік міністра-каардынатара спэцслужбаў таксама згадаў пра магчымы ўдзел ПВК «Вагнэра» ў гібрыдных атаках на польскую мяжу.
15 ліпеня ў Магілёўскай вобласьці было зафіксавана перамяшчэньне калёны тэхнікі ПВК «Вагнэр». Калёна накіроўвалася ў бок горада Асіповічы, дзе разьмешчаная былая ваенная база Ракетных войскаў УС Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Найміты «Вагнэра» ў Беларусі: махноўскае Гуляйполе ці «траянскі конь» для рэжыму Лукашэнкі?