Рэпрэсаванаму беларусу, якому пагражае параліч, сабралі на апэрацыю больш за 50 000€

Віталь Тысеў

У жніўні 2020-га жыхара Стоўпцаў Віталя Тысева затрымалі падчас пратэстаў і жорстка зьбілі. Пасьля гэтага ў яго пачала разьвівацца вельмі агрэсіўная хвароба.

Шмат гадоў таму ў Віталя была траўма хрыбетніка. Але яна дазваляла яму жыць і працаваць. Складанасьці пачаліся ў 2020 годзе, калі арышт у ізалятары справакаваў запаленьне

У Віталя разьвіўся анкілязуючы спандыліт (аутаімунная хвароба злучальнай тканкі), зрасліся ўсе суставы хрыбетніка і іншыя суставы. Лекары казалі, што калі за бліжэйшыя тыдні не зрабіць апэрацыю, яго можа паралізаваць.

Пасьля ўцёкаў зь Беларусі Віталю сабралі амаль 20 тысяч эўра, аднак польская клініка ў апошні момант адмовілася рабіць апэрацыю. Таксама Тысеў прайшоў абсьледаваньне ў Літве, але і там за апэрацыю не ўзяліся.

Пасьля стала вядома, што бэрлінская клініка «Шарытэ» гатовая прыняць Віталя, але там апэрацыя каштуе нашмат даражэй.

Беларусы ўжо сабралі для яго больш за 50 000 эўра, паведамляе Аляксей Лявончык з BY_help. Засталося сабраць усяго некалькі тысяч.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віталю Тысеву пасьля ўцёкаў зь Беларусі адмовілі ў апэрацыі ў дзьвюх краінах. Але гатовыя дапамагчы ў Нямеччыне