«Беларускi Гаюн»: на расейска-беларускай мяжы ўзьнялі сьцяг Расеі і ПВК «Вагнэр»

Ілюстрацыйнае фота, беларуска-расейская мяжа

Як піша «Беларускi Гаюн», сьцяг «вагнэраўцаў узьняты з боку Расеі на КПП каля вёскі Дубавічка.

Менавіта гэты пераход выводзіць на трасу Р43, па якім калёна «Вагнэра» рухалася ў напрамку намётавага лягера ў вёску Цэль.

Напярэдадні адзін з праваенных тэлеграм-каналаў апублікаваў відэа, дзе бачныя розныя часткі калёны наймітаў ПВК «Вагнэр», якія ў суботу рухаліся ў напрамку в. Цэль. Аналіз відэа, які зрабіў тг-канал «Беларускі Гаюн», паказвае, што яно было зробленае ў Магілёўскай вобласьці а 5 раніцы 15 ліпеня, а гэта азначае, што мяжу РФ-РБ гэтая калёна перасекла а 3:00 ночы, і маршрут яе пралягае не па Гомельскай вобласьці, як паведамляюць расейскія прапагандысцкія каналы, а па Магілеўскай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ПВК «Вагнэр» перакінулі ў Беларусь, каб дапамагчы Расеі «ў выпадку чаго» заняць Сувалкскі калідор, заявіў дэпутат расейскай Дзярждумы