Як стала вядома ад знаёмых Паўла, ён ехаў з Варшавы ў Букавіну. 6 ліпеня застаўся бяз рэчаў: у дарозе скралі грошы, тэхніку і дакумэнты.
У ноч з 6 на 7 ліпеня Павал Брэль засяліўся ў гасьцявы дом у Пароніне. У ноч з 7 на 8 ліпеня быў там ужо ў іншым гасьцявым доме, наведнікі яго памятаюць. Увечары 8 ліпеня беларуса бачылі ў некалькіх месцах: на будоўлі, на алеі і каля запраўкі, дзе ён прасіў у работнікаў падладаваць тэлефон. Пасьля таго беларус перастаў выходзіць на сувязь.
Таксама ёсьць інфармацыя аб тым, што Павал пісаў маці, што да яго падселі невядомыя асобы і нешта падмяшалі ў ежу.
Прыкметы: рост 185-190 см, хударлявага целаскладу, блакітныя вочы, валасы русыя, сабраны ў невялікі хвост.
Тых, хто бачыў Паўла ці валодае нейкай іншай інфармацыяй, просяць паведаміць па нумары +370 (643) 18164 ці напісаць у тэлеграм t.me/insalander.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы аўтобус з турыстамі зь Беларусі трапіў у кювэт, некалькі чалавек шпіталізавалі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы: у Кобрыні ўчыніў самагубства афіцэр міліцыі