Украінскія памежнікі зафіксавалі на тэрыторыі Беларусі асобныя групы прадстаўнікоў ПВК «Вагнэр», паведаміла 15 ліпеня Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны.
«На цяперашні момант, паводле наяўнай інфармацыі, у Беларусі сталі назірацца асобныя групы прадстаўнікоў прыватных ваенных кампаній, якія перамяшчаюцца з тэрыторыі Расеі», — паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка.
Паводле яго, памежнікі працягваюць адсочваць абстаноўку, каб зразумець месцазнаходжаньне, колькасьць і задачы баевікоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларускі Гаюн»: Буйная калёна ПВК «Вагнэр» прыбыла ў Беларусь- Раніцай 15 ліпеня маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» паведаміў, што ў Беларусі заўважылі буйную калёну легкавых і грузавых аўтамабіляў ПВК «Вагнэра», якая ноччу ўехала ў Беларусь з Расеі у раёне Крычава» і накіравалася ў бок намётавга лягеру пад Асіповічамі. Паводле зьвестак праекту, у калёне заўважана мінімум 60 аўтамабіляў, сярод якіх пікапы, буйныя фуры, «буханкі» і сама меней 3 аўтобусы для перавозкі людзей, яе суправаджала беларускае ДАІ.
- Раней Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што байцы ПВК «Вагнэра» пачалі навучаньне беларускіх вайскоўцаў у лягеры пад Асіповічамі Магілёўскай вобласьці.
- ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Мінабароны Беларусі выпрацавалі «дарожную мапу» супрацоўніцтва з ПВК «Вагнэр» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пад Асіповічамі пачаліся заняткі тэрытарыяльных войскаў з інструктарамі ПВК «Вагнэр»