24 беларускіх школьнікаў днямі адправілі на адпачынак у міжнародны дзіцячы цэнтар «Артэк», разьмешчаны на тэрыторыі анэксаванага Расеяй Крыму. Пра гэта паведаміў «Руский дом в Минске».
У групу ўвайшлі 24 беларусы-пераможцы расейскага конкурсу для школьнікаў і студэнтаў «Вялікая Перамена». Дзеці правядуць у лягеры цэлую зьмену.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навучальная ўстанова «Русский дом» у Гомлі адправіць школьніка ў анэксаваны Крым- Расея анэксавала Крым у 2014 годзе. У верасьні 2022 году прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб анэксіі Херсонскай, Запароскай, Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны.
- Кіеў і краіны Захаду загадзя абвясьцілі, што ні пры якіх абставінах не прызнаюць анэксію. Украіна заявіла, што будзе ўзброеным шляхам змагацца за вяртаньне акупаваных тэрыторый пад свой кантроль.
- Беларусь юрыдычна пакуль так і не прызнала Крым расейскім.
- Паводле ўкраінскага заканадаўства, нелегальнае наведваньне Крыму (праз Расею) перасьледуецца па законе. Яно лічыцца парушэньнем правілаў уезду на часова акупаваную тэрыторыю і пагражае штрафам, дэпартацыяй, арыштам, у асобных выпадках — пазбаўленьнем волі.
- Арганізацыя «Руский дом» пэрыядычна адпраўляе беларускіх дзяцей у акупаваны Крым.