«Для мяне вялікі гонар быць у Менску ў якасьці кіраўніка прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі. Учора я ўручыў даверчыя граматы, якія пацьвярджаюць маё прызначэньне ў Павераным у справах, у МЗС Рэспублікі Беларусь.
З удзячнасьцю на адрас Беларусі за сардэчны прыём, я зь нецярпеньнем чакаю магчымасьці прымяніць больш як чвэрць стагодзьдзя дыпляматычнага досьведу ў супольнай працы зь беларусамі ва ўрадзе і па-за ўрадам дзеля агульнай будучыні ў Эўропе бясьпечнай, сувэрэннай, дэмакратычнай і квітнеючай», — напісаў Стээн Нёрлё.
Цікава, што МЗС Беларусі не паведаміла аб уручэньні копій даверчых грамат новым часовым павераным у справах ЭЗ у Беларусі, як робіць звычайна ў такіх выпадках.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз прызначыў новага кіраўніка сваёй дыпмісіі ў МенскуАб прызначэньні Нёрлё часовым павераным у справах ЭЗ у Беларусі стала вядома 20 красавіка. Раней ён займаў пасаду кіраўніка офіса прадстаўніка генсакратара Рады Эўропы па каардынацыі праграм супрацоўніцтва Рады Эўропы ва Ўкраіне. Таксама раней ён быў намесьнікам кіраўніка місіі амбасады Даніі ў Расеі.
Да яго часовай паверанай у справах ЭЗ у Беларусі была Эвэліна Шульц. Яна ўзначаліла эўрапейскую дыпляматычную місію ў Менску, пасьля таго як папярэдні кіраўнік прадстаўніцтва Дырк Шубэль на патрабаваньне рэжыму Лукашэнкі датэрмінова пакінуў сваю пасаду ў кастрычніку 2022 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Часовую павераную ў справах ЭЗ у Беларусі затрымалі пасьля суду над палітвязьнямі і каля дзьвюх гадзін утрымлівалі ў міліцыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы на ўсю моц адчуем нэгатыў ад зьнікненьня такіх сувязяў». У 2021 годзе Лукашэнка не прызначыў ніводнага амбасадара ў краіны ЭЗ