Тры прычыны, чаму беларусы не мяняюць стаўленьня да NATO — тлумачаць палітолягі
Your browser doesn’t support HTML5
Што можа гарантаваць бясьпеку Беларусі акрамя сяброўства ў NATO? Чаму ўсе беларускія палітыкі, акрамя Пазьняка, не выступалі і не выступаюць за ўступленьне Беларусі ў Паўночнаатлянтычны альянс? Што можа зьмяніць беларускую грамадзкую думку, якая ў пераважнай большасьці супраць сяброўства краіны ў NATO?
Па гэтых тэмах на канале Свабода Premium дыскутуюць палітолягі: журналіст Аляксандар Папко і кіраўнік праекту Chatham House «Беларуская ініцыятыва» Рыгор Астапеня.