У двух раёнах, Буда-Кашалёўскім і Пружанскім, лясы адкрытыя, паведаміў Мінлясгас.
Поўныя забароны ўвялі ў сямі раёнах: Берасьцейскім, Камянецкім, Горадзенскім, Лідзкім, Воранаўскім, Смаргонскім і Астравецкім. У 109 раёнах дзейнічаюць абмежаваньні на наведваньне лесу.
Пры забароне нельга нават шпацыраваць па лесе і праяжджаць на машыне. Пры абмежаваньні на наведваньне можна хадзіць у лес у грыбы ці ягады, але нельга заяжджаць на аўтамабілі і разводзіць вогнішчы.
Штраф можа скласьці 12 базавых велічыняў (444 рублі), калі лес не пацярпеў, і да 30 базавых (1110 рублёў), калі пачаўся пажар.
Забароны і абмежаваньні ўвялі ў апошнія дні. Яшчэ 9 ліпеня ў краіне можна было наведваць лясы ва ўсіх раёнах, аднак вяртаньне сьпякоты прымусіла ўлады зноў закрываць лясы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да канца 2023 году ва ўсіх лясах Беларусі ўсталююць відэаназіраньне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 1200 грамадзян выступілі супраць праекту забудовы мікрараёну Зялёны Бор. Але чыноўнікі адкінулі іхныя заўвагі