22-гадовага жыхара Сьветлагорску асудзілі на 8 гадоў калёніі за ўдзел у «экстрэмісцкім фармаваньні»

Ілюстрацыйнае фота

Максіма Драбніцу прызналі вінаватым у тым, што ён нібыта плянаваў падарваць чыгунку ў Сьветлагорскім раёне.

Гомельскі абласны суд 10 чэрвеня асудзіў на 8 гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму 22-гадовага жыхара Сьветлагорску Максіма Драбніцу, паведамляе «Вясна». Нягледзячы на тое, што працэс праходзіў у закрытым рэжыме, у судзе раскрылі дзяржаўнаму выданьню «Гомельская праўда» акалічнасьці справы.

Драбніцу прызналі вінаватым у тым, што ён уступіў у «экстрэмісцкае фармаваньне» — плян «Перамога» і нібыта плянаваў падарваць чыгунку ў Сьветлагорскім раёне.

Максім Драбніца

Дзяржаўнае выданьне піша, што, каб спыніць вайну ва Ўкраіне, Драбніца «быў гатовы на ўсё». Калі ж хлопец прыехаў да чыгункі, то трапіў там у засаду сілавікоў і яго затрымалі.

Раней менавіта ў Сьветлагорску мела месца гучная справа з «рэйкавымі партызанамі». Яны разгарнулі сваю дзейнасьць, каб спыніць рух расейскіх войскаў ва Ўкраіну. Суд скончыўся вялікімі выракамі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яны хацелі дапамагчы спыніць вайну». Што вядома пра сьветлагорскіх «рэйкавых партызанаў», якія атрымалі 66 гадоў калёніі на траіх