Ад экспэртызы палітзьняволеная беларуска катэгарычна адмовілася.
Як стала вядома родным, у Рэспубліканскім цэнтры псыхічнага здароўя «Навінкі» палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк адмовілася ад экспэртызы — яна не размаўляла з дактарамі, адмовілася прымаць любыя лекі, а таксама адмовілася здаваць любыя віды аналізаў.
У выніку Паліну тэрмінова, адмысловым этапам, адправілі на «Валадарку», а літаральна празь некалькі гадзін адтуль адправілі назад у Рэчыцкую калёнію № 1, піша «Вясна».
У Рэчыцы над Шарэндай-Панасюк «вісіць» новая крымінальная справа паводле таго ж арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі»). Паводле мужа Паліны Андрэя Шарэнды, са справай сьпяшаюцца, бо 6 жніўня канчаецца тэрмін зьняволеньня Паліны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Этапаваньне Паліны Шарэнды-Панасюк у псыхіятрычны шпіталь працягвалася тры тыдні ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк адмовілася ад беларускага грамадзянства