У сувязі з гэтым на памежным пераходзе арганізуюць рэвэрсіўны рух транспарту, паведамілі 13 ліпеня ў Дзяржаўным памежным камітэце.
Кіроўцам рэкамэндуюць улічваць дадзеную інфармацыю пры плянаваньні паездак і прытрымлівацца часовай схемы арганізацыі дарожнага руху, а таксама ўлічваць патрабаваньні дарожных знакаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ на адным пераходзе на мяжы Беларусі зь Літвой прыпынялі пропускЗаторы на беларуска-літоўскай мяжы
8 ліпеня ў 13:00 Літва перакрыла пункт пропуску ў Медніках праз грамадзяніна Пакістану, які прыбыў на мяжу ўвечары 7 ліпеня і прад'явіў літоўскім памежнікам падробленыя дакумэнты. Пасьля разбору яны папрасілі іншаземца вярнуцца ў Беларусь, патрабавалі ад беларускіх калегаў упусьціць яго назад, але тыя, як сьцьвярджае Вільня, адмовіліся гэта зрабіць.
А 21:00 9 ліпеня пункт пропуску Медніках разблякавалі, пакістанец прайшоў на беларускую тэрыторыю і папрасіў там прытулку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва часова перакрыла рух праз памежны пераход Меднікі — Каменны Лог праз інцыдэнт з мігрантам і беларускімі памежнікамі. Што адбываеццаАфармленьне грузавога і легкавога транспарту, які рухаўся ў Беларусь празь літоўскі пункт пропуску ў Салечніках (зь беларускага боку – пункт Беняконі), 11 ліпеня таксама было часова прыпынена.
У 13:26 таго самага дня Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў пра аднаўленьне працы пункту пропуску ў Салечніках, прычынай назвалі збой праграмнага забесьпячэння.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пакістанец, празь якога закрывалі пункт пропуску ў Медніках, папрасіў прытулку ў Беларусі